Russian Belarusian English German

 16 верасня – Міжнароднвая ноч кажаноў 2016!    

Верасень — час не толькi праводзiць птушак у вырай, але i час святкаваць Ноч кажаноў! У мiнулым годзе АПБ запрашала вас на лекцыю i ў парк Горкага шукаць кажаноў. У гэтым годзе мы змянiлi фармат i прапануем правесцi пятнiцу творча!  

Прысвечаная кажанам праграма пройдзе ў дворыку Нацыянальнага гiстарычнага музея (Мiнск, вул. К. Маркса, 12) з 17 да 21 гадзіны. Уваход вольны. Цягам вечара вы даведаецеся, хто такіе кажаны, якія віды жывуць у Беларусі, што ім пагражае. Мы раскажам, што рабіць, калі кажан раптам стаў вашым суседам, і што агульнага паміж кажанамі і дэльфінамі. І яшчэ шмат цікавага! А дзеці і дарослыя змогуць зрабіць свайго ўласнага "кажана" і забраць дадому як сувенір. Таксама АПБ прапануе вам інфармацыйныя матэрыялы, каб далей несці веды пра кажаноў сваім сябрам і знаёмым. 

Далей..  

 

- Кажаны – не птушкі, але патрабуюць не меншай увагі і аховы. Адна з праблемаў датычыцца дрэннага «іміджу» кажаноў,  пры сутыкненні з чалавекам кажана рэдка чакае цёплае стаўленне... Важна з маленства ўсведамляць, тлумачыць дзеткам, што гэта не жудасныя істоты з фільмаў жахаў, а паўнапраўныя гаспадары горада і гэтага свету, якіх варта паважаць і шанаваць. На нашым мерапрыемстве будзе магчымасць развеяць стэрыатыпы аб гэтых жывёлах як дзеткам, так і дарослым, даведацца аб іх шмат новага, а таксама зразумець, як сябе правільна паводзіць пры сустрэчы – часам кажаны выпадкова завітваюць у кватэры. Новыя веды і свой уласны сувенірны кажанчык чакаюць вас! - запрашае спецыялiст па кампанiях i акцыях АПБ Карына Салавей. 

Да сустрэчы!       

 

Мерапрыемства праходзіць у межах  20-й Міжнароднай ночы кажаноў, якую адзначаюць у Еўропе, Азіі, Афрыцы, ЗША і на Бліжнім Усходзе. Напрыканцы жніўня-пачатку верасня ў розных краінах свету адбываецца шмат мерапрыемстваў, дзе людзі могуць больш даведацца пра кажаноў, ях асаблівасці і іх важную ролю ў прыродзе. А таксама пра тое, якім чынам іх захоўваць. Міжнародная ноч кажаноў праходзіць пад эгідай Пагаднення аб захаванні папуляцый еўрапейскіх кажаноў (EUROBATS). 

Далей.. 

 


Отправить в FacebookОтправить в Google BookmarksОтправить в Twitter