Russian Belarusian English German

 

Мадагаскарскія тараканы, розныя віды ўсходнеафрыканскага смаўжа Ахаціна і цэнтральнаамерыканскія павукі. Гэта толькі некаторыя прыклады трапічных жывёлін, якіх, як плануецца, будуць вырошчваць у Беларусі ў прамысловых маштабах у медыцынскіх, сельскагаспадарчых, парфумерных і нават харчовых мэтах. Пытаннем іх выгаднага ўтрымання ў лабараторных умовах займаюцца ў Навукова-практычным цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах. 

У дамах некаторых беларусаў гэтыя жывёліны таксама жывуць — на правах экзатычных свойскіх гадаванцаў. Праўда, іх гаспадары часта нават не падазраюць, што іх любімцы валодаюць выключнымі якасцямі, аб чым дакладна ведаюць у Навукова-практычным цэнтры па біярэсурсах. Таму ў навуковай установе працуюць над тым, каб іх развядзенне ў вялікай колькасці стала эканамічна мэтазгодным. 

“Мы падалі заяву на стварэнне спецыялізаванай базы даных відаў, якія могуць стаць крыніцай біялагічна актыўных рэчываў, крыніцай сыравіны. Для кожнага віду будуць прапрацоўвацца эканамічна прымальныя ўмовы іх культывавання і выкарыстання”, — адзначыў Алег Ігаравіч Барадзін, генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па біярэсурсах.

Читать далее...

 


Отправить в FacebookОтправить в Google BookmarksОтправить в Twitter